Афиша бесплатных развлечений Москвы - Выставки

Галерея современного искусства «Ў»
Галерея современного искусства «Ў»


Адрес:  Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а

Перейти на сайт

Телефоны:  +375 (17) 286 31 68  +375 (17) 284 53 99 


Галерея современного искусства «Ў»
«Ў» — галерэя з атмасфэрай вольнай культуры, дзе кожны можа пазнаёміцца з актуальнымі, сучаснымі напрамкамі ў мастацтве, наведаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, узяць удзел у майстар-клясах…

Галерэя «Ў» — гэта актыўная арт-пляцоўка, якая яднае ў адной прасторы галерэйную залю, кнігарню й утульную кавярню для наведвальнікаў.

Адным з важных напрамкаў працы галерэі «Ў» зьяўляецца адукацыйная дзейнасьць: арганізацыя й правядзеньне сэмінараў, «круглых сталоў» і іншых культурных мерапрыемстваў у галіне мастацтвазнаўства, арт-мэнэджмэнту, куратарскай справы з удзелам як беларускіх, гэтак і замежных спэцыялістаў. Мэта гэтых адукацыйных мерапрыемстваў — акумуляцыя вакол галерэі ня толькі мастакоў, але і куратараў, крытыкаў і аналітыкаў, стварэньне ўмоваў для фармаваньня крытыка-аналітычнага асяродзьдзя.

Арганізуючы супольна з гэткімі адмыслоўцамі выставы і культурныя акцыі, мы здолеем разьвіваць у краіне сучасныя стандарты прэзэнтацыі й ацэнкі актуальнага мастацтва, што будзе садзейнічаць папулярызацыі сучаснага й актуальнага мастацтва ў Беларусі.
Комментарии
Мобильная версия
Рейтинг@Mail.ru