Афиша бесплатных развлечений Минска - Книги

Літаратурны даклад д-ра Ёка Тавады (Японія/Германія)

Когда:

18.04.2012  15:30 - 16:30 
Прыгоды нямецкай граматыкі
Літаратурны даклад д-ра Ёка Тавады (Японія/Германія)

Літаратурны даклад
18.04.2012, 15.30-16.30
Актавая зала МДЛУ, вул. Захарава, 21
Уваход вольны
+375 17 2377119
info@minsk.goethe.org

Чытанне Ёкі Тавады з кнігі “Прыгоды нямецкай граматыкі” – гэта імпрэза не толькі для германістаў. Пісьменніца гуляецца з нямецкай мовай, уплятаючы ў сваю гульню тонкі гумар, а таксама своеасаблівую лірычную крытыку грамадства. Шмат якія моўныя канструкты яна дэманструе ad absurdum, прапаноўваючы ўласныя філасофскія назіранні за нашым жыццёвым светам. “Толькі ў нямецкай мове штаны бываюць мёртвымі”. Альбо яшчэ: “Лінгвістыка не сухая, яна вільготная”. Гэта афарызмы з кнігі Тавады “Старыя занатоўкі па лінгвістычнай эротыцы”. Так падкрэслена дасціпна гэтая пісьменніца, якая атрымала высокія нямецкія і японскія ўзнагароды, нарадзілася ў 1960 годзе ў Токіо і з 1982 года жыве ў Германіі, увачавідкі заваёўвае сэрцы і розум сваіх слухачоў. У дзівосных карунках сваёй заліхвацкай літаратуры Ёка Тавада пакідае досыць месца і для гумару, пра гэта сведчаць яе насычаныя радкі з “Саду ў Данэга”, напрыклад: “Спакой у садзе з-за чмялёў даволі шумны”. Такая сухасць даспадобы, калі вакол нас днямі гудуць пустамелі ад палітыкі ды з розных іншых сфер. Адключыцца ад батарэек інфатэйменту. (паводле Андрэаса Філібэка у “Райнпфальц”)
Комментарии
Мобильная версия
Рейтинг@Mail.ru